top of page

Пачаўся набор у XXX метадычны летнік “АЛЬХОЎКА-2019”

  • Фото автора: Админ
    Админ
  • 12 мая 2019 г.
  • 2 мин. чтения

ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” пры падрымцы Астравецкага аддзела адукацыі і Альхоўскай сярэдняй школы праводзіць аўтарскія курсы прафесара кафедры педагогікі і менеджмента адукацыі М.І. Запрудскага.

Заяўкі прымаюцца з 11 па 21 мая.

Летнік адбудецца 3 1 по 7 ліпеня 2019 года.

Тэма курсаў: “Праектнае навучанне як механізм забеспячэння якасці адукацыі вучняў”.

Мэта павышэння кваліфікацыі: валоданне ўдзельнікамі метадамі і сродкамі планавання і арганізацыі праектнай дзейнасці навучэнцаў.

Павышэнне кваліфікацыі адбудзецца ў два этапы:

- дыстанцыйны – з 3 па 28 чэрвеня;

- вочны, непасрэдна ў летніку – з 1 па 6 ліпеня.

Месца правядзення заняткаў – “зялены клас” на беразе р. Страча і кабінет інфарматыкі Альхоўскай сярэдняй школы Астравецкага раёна.

Удзельнікі – толькі тыя настаўнікі, кіраўнікі школ, метадысты і выкладчыкі ІРА, якія загадзя дашлюць заяўкі і атрымаюць спецыяльныя запрашэнні. У конкурсе будуць мець перавагі педагогі, якія ўпершыню заявіліся ў летнік і тыя, хто пачынаў гэты праект у 1990 годзе.

Заяўку аформіце ў выглядзе табліцы:

- прозвішча, імя і імя па бацьку;

- пасада;

- месца працы;

- хатні адрас з паштовым індэксам;

- тэлефон 8-0ХХХХХХХХ;

- Е-mail;

- пасада, прозвішча, імя і імя па бацьку кіраўніка, які аплоціць камандзіроўку (калі яе дадуць);

- электронны адрас гэтай устновы ці арганізацыі;

- чаму Вы вырашылі вучыцца менавіта на гэтых курсах?

- у чым заключаецца Ваш вопыт прымянення метада праектаў – 5-7 сказаў? (не абавязкова);

- у якім годзе Вы ўпершыню прыехалі ў летнік?

- Колькі ўжо разоў Вы прайшлі навучанне на курсах у летніку?

- пажаданае месца начлегу (свая палатка ці прышкольны інтэрнат);

- На чым прыедзеце ў летнік (свая машына ці грамадскі транспарт) ?

Заяўку дашліце М. Запрудскаму на адрас zaprudskyn@mail.ru. Не патрэбна дасылаць далучаным файлам.

Падрабязнасці пра летнік можна прачытаць на старонках часопіса “Фізіка”, у “Настаўніцкай газеце” (у ліпеньскіх або жнівенскіх нумарах)


Крыніца: настаўнік.info

 
 
 

Недавние посты

Смотреть все

Comments


© 2018 Управление по образованию Борисовского районного исполнительного комитета

  • Белая иконка facebook
  • Иконка Twitter с прозрачным фоном
  • белая иконка googleplus
bottom of page