top of page
Фото автораАдмин

Конкурс для творчых падлеткаў і школьных медыя "ЛАВІ ФЭЙК!"

Обновлено: 11 февр. 2019 г.


Мэта конкурсу: павышэнне медыя-інфармацыйнай кампетэнтнасці вучняў, стымуляванне іх творчай актыўнасці, найперш, у навучанні крытычнаму аналізу СМІ і ў стварэнні медыяадукацыйных прадуктаў. 

Конкурс праводзіцца як рэакцыя на патрэбу моладзі ў павышэнні ўласнай медыя-інфармацыйнай каметэнтнасці і крытычнага мыслення. Конкурс будзе спрыяць разуменню таго, як СМІ могуць фарміраваць грамадскую думку, а таксама ўплываць на паводзіны і каштоўнасці людзей.

Удзельнікі: вучні 8 – 11 класаў, моладзь 14 –18 год. 


Агульныя палажэнні:

для ўдзелу ў конкурсе трэба падрыхтаваць уласны медыяпраект у любым медыйным фармаце і жанры, які б спрыяў павышэнню інфармаванасці і медыяпісьменнасці дзяцей ці дарослых; створаны праект аўтары размяшчаюць у інтэрнэце самастойна і (або) дасылаюць для размяшчэння на старонцы Конкурсу на сайце Nastaunik.info;створаныя медыяпрадукты павінны мець навучальны патэнцыял(напрыклад, паказаць як навучыць бабулю адрозніваць праўду ад фэйкаў, тлумачыць, чаму персанальныя дадзеныя лепш не публікаваць у адкрытым доступе і г.д.), абапірацца на актуальныя праблемы, дэманстраваць каштоўнасную пазіцыюаўтара(аў), улічваць асаблівасці мэтавай аўдыторыі (для каго створаны, каму можа быць цікавы?);аўтары павінны прытрымлівацца журналісцкай этыкі і стандартаў, лічыцца з аўтарскімі правамі;пажадана конкурсную работу выканаць на беларускай мове.

Намінацыі:

1. Мультымедыя — аўдыё ці відэа: кліп, міні-фільм (не даўжэйшы за 7 хвілін), анімацыя, навучальны відэаролік, ролік сацыяльнай рэкламы, падкаст, тэле- ці радыёперадача для школьнага тэлебачання/радыё і г.д. Крытэрыі ацэнкі:  - Інфармацыйнае напаўненне (адпаведнасць тэме „медыяпісьменнасць“, актуальнасць для сучаснай школы і грамадства, арыгінальнасць сцэнарыю: паўната раскрыцця тэмы).  - Знешняе афармленне (культура мовы, наяўнасць тытульнага і завяршальнага кадраў, музычнае афармленне, якасць гуку і інш.). - Мантаж (якасць, сінхранізацыя, веданне кінамовы) 

2. Графічныя і інтэрактыўныя медыя:  інфаграфіка, фота і фотарэпартаж, плакат, комікс, гульня, квіз і г.д. Крытэрыі ацэнкі:  - Інфармацыйнае напаўненне (актуальнасць для сучаснай школы і грамадства, праўдзівасць, вялікі аб’ём інфармацыі на малой плошчы, проста аб складаным). - Баланс выяваў і тэксту, лёгкасць успрымання, баланс эстэтыкі і сэнсу. - Эстэтычнасць, функцыянальны дызайн (не дзеля дызайну). 

3. Тэкставыя медыя: лонгрыд, блог, пост, група ці старонка ў сацыяльнай сетцы, артыкул у школьнай прэсе, журналісцкае расследаванне, рэпартаж і г.д. Крытэрыі ацэнкі:  - Інфарматыўнасць (глыбіня і арыгінальнасць зместу, праўдзівасць, пісьменнасць выкладання, надзейнасць выкарыстаных крыніц). - Скіраванасць зместу на мэтавую аўдыторыю. - Дызайн (колер, шрыфт, ілюстрацыі, спасылкі). Прафесійнае журы: вядомыя журналісты, рэжысёры, акторы, педагогі-медыяэксперты, прадстаўнікі партнёрскіх арганізацый гэтага праекта.


Удзельнікаў конкурсу, а таксама настаўнікаў, якія дапамагалі ў стварэнні праектаў, чакаюць дыпломы, а пераможцаў — каштоўныя прызы.

Узнагароджанне адбудзецца падчас спецыяльнай імпрэзы ў траўні 2019 года

Для ўдзелу ў конкурсе запоўніце анкету-заяўку, а таксама гатовую работу (ці спасылку на яе) дашліце да на электронны адрас mediakonkurs2019@gmail.com да 15 красавіка 2019 года.


Арганізатары і партнёры конкурса: Таварыства Беларускай школы, Imaguru: Бизнес-Клуб/Startup Hub, Nastaunik.info.


Крыніца: nastaunik.info



27 просмотров0 комментариев

Недавние посты

Смотреть все

Comments


bottom of page